Помогите с сочинением "раскиданое гняздо" 1)Трэба праўды шукаць не тапаром,а розумам...

0 голосов
154 просмотров

Помогите с сочинением "раскиданое гняздо" 1)Трэба праўды шукаць не тапаром,а розумам 2)Вобраз раскіданаг гняздау драме Купалы 3).Я б параіў прачытаць гэьы твор кожнаму


Беларуская мова (12 баллов) | 154 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов

Драма "Раскіданае гняздо" напісана ў 1913 годзе. У яе аснову пакладзены факты з жыцця сям'і дзеда Ануфрыя, у якога князь Радзівіл адабраў зямлю і хату. Асэнсоўваючы сямейную трагедыю як агульнанародную, Янка Купала паказаў у творы цяжкі шлях беларускага сялянства ў пошуках страчанай бацькаўшчыны, зямлі і волі. Падзеі ў драме адбываюцца ў пярэдадзень першай рускай рэвалюцыі 1905 года і сканцэнтраваны вакол Сымона. Гэта асноўны вобраз твора, які паказаны ў развіцці. Дух бунтарства і непакорнасць уласцівы Сымону ад нараджэння. У яго характары шмат рашучасці, імпульсіўнасці. Ён часта хапаецца за сякеру, каб бараніць свой гонар, адстойвае сваё дабро. Сымону не хапае адметнасці, непаўторнасці, умення жыць сваім розумам. Спачатку ён, як і бадька, трымаецца разбуранага гнязда, імкнецца давесці судовую справу да канца, даказаць праўду, але, не знайшоўшы яе, па закліку Незнаёмага пакідае сям'ю, малых братоў, маці і рушыць на Вялікі Сход, яшчэ дакладна не ўсвядоміўшы, што з сябе гэты сход уяўляе. 
Лявон Зяблік амаль 5 гадоў судзіцца з панічом за кавалак зямлі і хату. «Чалавек з зямлёй зрастаецца, як гэта дрэва: ссячы дрэўца — засохне, адбяры ў чалавека зямлю — згіне», — такі асноўны жыццёвы прынцып героя п'есы. Без зямлі ён не ўяўляе свайго існавання і калі судовую справу выйграе паніч, Лявон, даведзены да адчаю, канчае жыццё самагубствам. Жонка Лявона Марыля — гэта вынослівая, самаахвярная сялянка-пакутніца. Пасля смерці мужа яна ў роспачы, не ведае, дзе шукаць паратунку, як накарміць і абагрэць дзяцей. Спрабуе ўгаварыць Сымона пайсці на службу да паніча. «Падумай, адпусціся, выкінь гордасць з сэрца і паслухай маткі!.. Пакарыся ты ім, — яшчэ не позна!», — просіць яна сына. Але Сымон адмаўляецца ад прапановы. Надзеі ж на дачку Зосю, якая хоча сваім каханнем да паніча дапамагчы родным, Марыля не бачыць. Тлумачачы сваё трагічнае становішча воляю Бога, маці шые жабрацкія торбы.
Лёс Зосі драматычны. Натура ўражлівая, сентыментальная, яна знаходзіцца ў палоне дзівосных сноў і мар. Яе вабяць кветкі, луг, поле - усё прыгожае, паэтычнае. Але светлыя памкненні Зосі ўступаюць у разлад з суровай рэчаіснасцю. Яна і Паніча пакахала, таму што ён прыгожы. Зося - чалавек добрай душы, а такія людзі звычайна кахаюць вельмі моцна. Даверлівая, чулая, яна не можа вынесці здрады Паніча і спрабуе павесіцца паблізу палаца, каб такім чынам выказаць пратэст супраць панічовай здрады. Але дваровыя людзі яе ратуюць. І тады зацямненне находзіць на яе светлы, дапытлівы розум. Як бы прасвятлеўшы, глядзіць Зоська на пажар. Прасвятленне гэта сімвалічнае. Яна разам з Сымонам ідзе на Вялікі Сход. Сваю дарогу Зоська выснавала ў сваіх мроях-снах, праз паўмістычныя азарэнні поруч з думкамі пра Бога, разам з ідэаламі дабра, міласэрнасці, шкадавання, любові. Данілка - падлетак, не па гадах разумны, разважлівы. Яго, як і Зоську, вабіць прыгожае, на працягу ўсёй п'есы ён майструе скрыпку. І калі бацька разбівае скрыпку, Сымон пагражае зрабіць новую. Ясна адно: без скрыпкі для Данілкі свет "не гучыць" - без музыкі няма гармоніі ў тым малым свеце, што яго акружае, як і ва ўсіыСусвеце. ПІлях, абраны Данілкам, - гэта шлях музыкі, творцы. Данілка - увасабленне таленавітасці ўсяго беларускага народа. Ён, падлетак, пайшоў не за Сымонам і Зоськай, але за маткаю і Старцам. У гэтым выбары ёсць свая рацыя: Данілку патрэбна не канчатковая мэта шляху, а сама дарога, магчымасць убачыць свет і, вядома, удосталь найграцца на новай скрыпачцы. Вынік гэтага шляху невядомы, але абсалютна ясна адно: марным, бязмэтным гэты шлях не будзе.
Значнае месца ў п'есе займае вобраз Старца. Гэта чалавек з нізоў народа, прадстаўнік збяднелай масы, бо сам выйшаў з такога раскіданага гнязда, як і Зяблікі. Ён — чалавек адзінокі. Шчыра спачувае гаротным і абяздоленым. Старац ухваляе той шлях, на які становіцца Сымон, і асуджае тых, хто скараецца, мірыцца з несправядлівасцю. Назва твора мае абагульненае значэнне. Гэта і раскіданая хата, і раскіданая па свеце сям'я Зяблікаў. «Раскіданае гняздо» сімвалізуе старую, разбураную Беларусь.
Шляхі Зяблікаў разбегліся, але тупіковых пуцявін тут няма. Усе Іпляхі могуць прывесці да адной мэты - да пошуку і аднаўлення "раскіданага гнязда" - Бацькаўшчыны, да набыцця людзьмі страчанай чалавечай годнасці. Разбурылі не толькі хату Зяблікаў, "раскіданым гняздом" была ўся тагачасная Беларусь. Адсюль і сэнс назвы твора. 
Калі ў вобразе Лявона Зябліка Я. Купала ха-цеў паказаць даведзеную да адчаю беззямел-лем частку сялянства, якая не бачыла выйсця са свайго гаротнага становішча і ўсё яшчэ спа-дзявалася знайсці праўду ў існуючым ладзе, то ў вобразе Сымона — перадавую, актыўную частку сялянства, гатовую выйсці на ўзброе-ную барацьбу з несправядлівым сацыяльным ладам.
Такім чынам, на прыкладзе Сымона Я. Купала паказаў працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці беларускіх сялян, пошукі імі шляхоў да вызвалення. Адшукаць страчаную бацькаўшчыну, вырвацца з-пад прыгнёту і ўціску, здабыць зямлю і волю можна толькі шляхам барацьбы, змагання — такая асноўная думка твора.

(3.0k баллов)