Рассказ ** белоруском языке "Мой красивый белорусский край"

0 голосов
500 просмотров

Рассказ на белоруском языке "Мой красивый белорусский край"


Беларуская мова (12 баллов) | 500 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов

Беларусь... Як шмат значыць гэтае слова для нас — яе дзяцей. Тэта і родныя, знаёмыя з дзяцінства краявіды, і прыгожыя, працавітыя, сціплыя людзі. Гэта і родны дом, у якім нарадзіўся, і мілагучная маміна мова, і сцежка, па якой пайшоў упершыню, і клёкат буслоў... Усё гэта і шмат чаго іншага — «Беларусь мая сінявокая». 
     Жывём мы на гэтай чароўнай, багатай зямлі і за штодзённымі клопатамі не зауважаем яе хараства, прывыкаем да ўсёй гэтай прыгажосці. I па-сапраўднаму адчуваем Радзіму толькі ўдалечыні ад яе. Як хочацца тады пачуць гучанне роднай мовы, убачыць роднае неба, удыхнуць роднага паветра. 
     Вось ужо некалькі гадоў мы з класам ездзім улетку на адпачынак у Балгарыю. Там прыгожа, весела і цікава. Але на радзіме ўсё-такі і дыхаецца лягчэй, і смяецца весялей, і спіцца мацней. I я ведаю, чаму: я — дома. Гэта —мае. I разумею перажыванні М. Багдановіча ў вершы «На чужыне»: 
      
     Вакол мяне кветкі прыгожа красуюць,— 
     Маркотна між іх я хаджу адзінок, 
     Аж бачу — мне сіняй галоўкай ківае 
     Наш ровны, забыты ў цяні васілёк. 
      
     Радзіма — не толькі родная краіна чалавека, дзе ён жыве, а гістарычная, культурная спадчына яго народа. Беларусь — зямля нашых продкаў, багатая на падзеі і імёны. Асновай жа духоўнага скарбу людзей, іх творчасці з'яўляецца родная мова. 
     Мова — не толькі сродак зносін, але і жывая гісторыя, бо ў ей знайпілі адлюстраванне ўсе падзеі чалавечага жыцця. Многія выдатныя сыны Беларусі апявалі яе ў сваіх вершах. 
     Але ёсць у нашай краіне і патрыёты — людзі, якія паважаюць Бацькаўшчыну, з болем пішуць пра яе становішча. Гэта перш за ўсё беларускія паэты і пісьменнікі. Сярод іх — Ніл Сымонавіч Гілевіч. 
      
     Пакуль паэты будуць пець — 
     Не быць Радзіме безыменной, 
     Зямлі бацькоў — не анямець... 
      
     Дай Божа, каб гэта сапраўды было так! Каб мы, беларусы, маглі ганарыцца не толькі сваей краінай, але і сваей мовай.

(522 баллов)