Пераказ па бел мове энцыклапетычныя и ленгвистычныя слоуники

0 голосов
250 просмотров

Пераказ па бел мове энцыклапетычныя и ленгвистычныя слоуники


Беларуская мова (15 баллов) | 250 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов
Правильный ответ

Варта ведаць, што ўсе слоўнікі падзяляюцца на энцыклапедычныя і лінгвістычныя.

Энцыклапедычныя слоўнікі – гэта даведнікі, у якіх у сціслай форме выкладзены навуковыя веды. Энцыклапедычныя слоўнікі тлумачаць не словы, а паняцці, апісваюць прадметы, з’явы, падзеі, расказваюць пра гістарычных асоб, дзеячаў навукі, культуры і г. д. Загаловачнае слова ў энцыклапедычных слоўніках не мае граматычнай і стылістычнай характарыстыкі, у ім толькі пазначана месца націску; указваецца паходжанне запазычаных тэрмінаў. Ілюстрацыямі ў слоўніках гэтага тыпу служаць малюнкі, табліцы, дыяграмы, рэпрадукцыі, карты, схемы, фотаздымкі.

Энцыклапедычныя слоўнікі бываюць агульныя і галіновыя. Агульныя энцыклапедычныя слоўнікі даюць сістэматызаваныя звесткі з розных галін ведаў. Прыклады такіх слоўнікаў: «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» (БелСЭ) у дванаццаці тамах (1969 – 1975) і «Беларуская энцыклапедыя ў 18 т.» (1996 – 2004). Галіновыя слоўнікі падаюць звесткі з якой-небудзь адной галіны навукі, культуры, вытворчасці і пад. Напрыклад, «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» ў пяці тамах (1984 – 1987), «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» ў пяці тамах (1983 – 1986), «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» ў шасці тамах (1993 – 2003) і іншыя.

Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць словы мовы, тлумачаць іх значэнне, паходжанне і г.д. Яны бываюць аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя. Двухмоўнымі і шматмоўнымі з’яўляюцца перакладныя слоўнікі. Напрыклад, «Руска-беларускі слоўнік» у двух тамах пад рэдакцыяй Кандрата Крапівы (1982 г.), «Беларуска-рускі слоўнік» у двух тамах (1988 г.), «Белорусско-русский словарь» (1975 г.) і «Русско-белорусский словарь» (1976), прызначаныя для сярэдняй школы, «Англійска-беларуска-рускі слоўнік» пад рэдакцыяй Т.М. Сушы і А.К. Шчукі (2004) і іншыя.

 

(3.7k баллов)