Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова! (Ул. Дубоўка)
Хто забыў сваіх продкаў - сябе губляе.
Хто забыў сваю мову - усё згубіў. (Ул. Караткевіч)
Мова,
Пявучая родная мова,
Ты - уладарка нявызнаных скарбаў.
Столькі значэнняў, гучанняў і фарбаў
Мае ў сабе тваё кожнае слова.. . (Аляксей Зарыцкі)
Багата, родная ты мова,
Цябе стварыў і ўзнёс народ.
А вобразы якія ў словах,
А параўнанняў што за ўзлёт!. . (П. Броўка)
Мова.. .
Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
Зліваюцца гукі ў словы
І ў рэчышчы роднай мовы,
Як рэкі ў мора, цякуць