Теекст мастацкого стиля ** белорусском языке

0 голосов
202 просмотров

Теекст мастацкого стиля на белорусском языке


Беларуская мова (80 баллов) | 202 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов

- А, гэта ты, бабка! Ну, прысядзь, пагаворым трохі! - Я пастаю, панічок... У вас так ціха, я думала, што вы ўжо спіцё, а вы ўсё з гэтай кніжкай, - сказала, прысаджваючыся, бабка. - Прабачайце, панічок: я прыйшла запытацца - ці баліць яшчэ ў вас галава, ці перастала? - Перастала, бабка, перастала! - сказаў малады настаўнік, звярнуўшы ўвагу на сваю галаву і як бы прыслухаўшыся да яе. - Забыўся нават, што яна і балела! - Ну, панічок мой родны, як сабе хочаце: хочаце верце, хочаце не верце, а я вам, далібог, шаптала! - Ты і мне шаптала? - здзівіўся настаўнік. - Калі ж гэта ты ўмудрылася пашаптаць? Я нават і не прымеціў. - Во вы тут сядзелі, чыталі, а я з кухні праз дзверы шаптала... Не гневайцеся: далібог, шаптала! Высокая, сухарлявая кабеціна чарнявага воласу - яна была тут старожкаю - прыйшла ў незвычайны рух, вочы яе ажывіліся, а на твары адзначылася ўнутраное перакананне ў сіле свае здольнасці. - Напэўна, гэта ты мне памагла, бабка, - сказаў настаўнік, усміхнуўшыся. - Ой, панічыку, вы ўсё смеяцеся, не даяце веры. Не верыце ніяк мне, старой! - О не, бабка: веру, веру! Аб тваім знахарстве ўсюды кажуць: у Хатовічах, у Малкавічах, у Ганцавічах - усюды! - Г-э-э-э, панічок: з-пад самага Пінска прыходзяць і прыязджаюць да старое Мар'і, - з гордасцю прамовіла бабка. - І як гэта ты, бабка, шаптаць навучылася? - Навучылася, панічыку, навучылася! - А хто цябе навучыў? - Ой, панічок, вы ўсё хочаце ведаць! - А што ж, бабка: навучыўся б, і да мяне хадзілі б людзі, і я памагаў бы ім. - Няможна гэта, панічыку! - Чаму няможна? Хіба грэх? - Няможна! - Мусіць, бабка, ты з нячыстай сілай знаешся? - Бог з вамі, панічок! Што вы сказалі проціў ночы?! Няхай Бог крые! І не ўспамінайце вы яе!.. Ва імя Айца і Сына і Святога Духа! Якуб Колас - У палескай глушы

(380 баллов)