Зацягнутае хмарамі
неба з самага ранку не абяцала добры дзень.
Навіслыя над
горадам хмары гаварылі пра тое, што добрае надвор’е ў бліжэйшыя дні не
вернецца.
Рана пажоўклая
трава — галоўны атрыбут не самай ранняй восені, калі ўперадзе толькі тры
месяцы марознай зімы.
Апалае ўвосень
лісце дапамагае захаваць зямлю ўзімку, укутаўшы яе цяплом пад снегам.
Цалкам скошаныя
лугі — прыкмета хуткай восені.
Парыжэлыя ў жніўні
стагі —карціна, якая будзіць ува мне настальгічны настрой.
Аголеныя ўзімку
палеткі — сумны від з акна.
Прыціхлая на зіму
зялмя — залог вясёлай вясны.