Тое было недзе больш за месяц назад: пад адлiвам дома
ластаўкi вырашылi зрабiць гняздо. Мабыць, маладая пара з першага сёлетняга
вывадку. Чаму маладая пара? Бо нявопытныя: некалькi разоў спрабавалi тыя
ластавачкi пачаць гняздо на чыстай, прычым пабеленай сцяне. Ну нiяк не
атрымлiвалася: адклейвалiся першыя камячкi гразi, адвальвалiся.
Але неяк ранкам прыляцела некалькi
ластавак. Падняўся рух, шчэбет. Колькi iх, нельга было палiчыць, бо яны снавалi
сюды-туды, як чоўнiкi. Адны неслi ў дзюбках камячкi глею i прымацоўвалi iх,
другiя падоўгу затрымлiвалiся, папраўлялi. Якую мiсiю хто выконваў, цяжка было
зразумець. Але гняздо ладзiлася, фармiравалася. І толькi калi было збудавана паўгнязда,
паляцелi. Стала цiха, спакойна. Яшчэ днi два-тры тут снавала пара гаспадароў, а
ў хуткiм часе паказвалiся зусiм рэдка.
Зараз у гняздзе пiшчаць птушаняты, а
бацькi клапатлiва носяць корм.