Ідэалам дзяржаўнага ўладара ў паэме М.Гусоўскага «Песня пра зубра» выступав Вітаўт. Ён у часы свайго княжання, як ніхто, узвысіў шляхту. Заручыўшыся яе падтрымкай, Вітаўт скарыў гардыню ўдзельных князёў, дабіўся цэнтралізацыі ўлады. Пры яго княжанні Вялікае княства Літоўскае дасягнула найбольшых граніц і вяло адносна незалежную палітыку. Княжанне Вітаўта паўстае ў паэме як час гераічных спаборніцтваў, у якіх кожны чалавек меў прастору для подзвігаў і сцвярджэння сваёй годнасці:
Доблесць пры ім афіцыйна лічылася першай
Якасцю воіна, і на вайсковых аглядах
Ён, як аптэкар на вагах, узважваў, хто лепшы,
Лепшаму там жа за доблесць і дзякаваў шчодра.
Ох, не любіў баязліўцаў і пестаў з магнатаў!
Услаўляючы Вітаўта і яго гераічны век, Мікола Гусоўскі звяртае ўвагу на тое, што «ён быў набожны і першы з народамі княства сам ахрысціўся», «цэрквы Богу адзінаму скрозь будаваў». Паэт славіць устаноўленыя Вітаўтам паляванні спаборніцтвы як сапраўдную школу вайсковага выхавання. характар князя быу нейкi гераiчны.