Восень - сумная і тужлівая пара года. Увосень раз-пораз неба зацягвае цяжкімі цёмнымі хмарамі і ідзе дождж. Пад нагамі лужыны і бруд, кроплі сякуць твар, нібы ў яго іголкі ўтыкаюць. Дрэвы губляюць свае лісце, вецер падхоплівае яго, нясе кудысьці. А галінкі застаюцца голымі і дрыжаць ад ветру. Вецер становіцца ўсё больш пранізлівым. Ўжо не выйдзеш на вуліцу ў тонкай куртачцы, даводзіцца захутвацца ўсё цяплей і цяплей. Спачатку радуе хаця б тое, што ў лесе пачынаюць расці грыбы. Люблю я паблукаць