Убачыўшу суседку, шпак узмахвае крыламі, заўзята свішча і, калі тая прысядзе на галінку суседняга дрэва, стараецца з усіх сіл ёй спадабацца: то шмыгне ў шпакоўню і высуне з лятка галаву, то злятае на зямлю, схопіць якуюсьці саломінку ці пушынку і нясе ў домік, каб нібыта паказаць, які ён працавіты.