Отрывок из книги "Песня про зубра"

0 голосов
278 просмотров

Отрывок из книги "Песня про зубра"


Литература (14 баллов) | 278 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов

Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісы 
Росквітам княства Літоўскага, нашага краю, 
І называюць той век залатым. Разбяромся: 
Мне так здаецца, што гэтай шаноўнай назвай 
Век той названы па простай прычыне: дзяржаўца 
Перад багаццем і шчасцем зямным пастаянна, 
Ставіў багацце духоўнае — злата дзяржавы. 
Ён быў набожны і першы з народамі княства 
Сам ахрысціўся, прызнаўшы, што з верай паганскай 
Повязі ўсе парывае, а ідалаў веры 
Ён загадаў пазбіраць і панішчыць, і цэрквы 
Багу адзінаму скрозь будаваў, і надзелы 
Служкам духоўным адвальваў з угоддзяў не скупа. 
Славу і ўхвалу вялікаму князю аддаў я 
Поўнаю мерай, хаця і зусім не сумысля 
Ратныя справы яго абышоў.

(31 баллов)