У паэме Янкі
Купалы “Магіла льва” галоўным героем з’яўляецца Машэка – малады асілак,
закаханы ў дзяўчыну Натальку. Машэка меў дзівосную моц з малых гадоў, як піша
Купала “дзіцём нясці ўжо мог калоду, якой трох сталых – не маглі”. Сваю сілу ён
накіроўваў у працу, быў лагодным і ціхім. Але яго змяніла няшчаснае каханне.
Наталька выбрала замест яго багатага пана. Машэка ўцек у лясны гушчар і ад
помсты стаў забіваць людзей.
Новага Машэку,
звар’яцелага ад крыўды, аўтар называе “разбойнікам, страшным на ўвесь мір”. Цікава,
што звычайна ў беларускай літаратуры асілкі, што жылі ў мястэчках, выступалі ў
абарону простых людзей ад паноў або няшчасцяў. Вобраз Машэкі ў “Магіле льва”
наадварот, адмоўны. Ён аслеплены асабістым болем і з рамантычнага волата
пераўтвараецца ў злодзея. Ён аднолькава помсціць усім, ненавідзіць і простых людзей,
і пана. У гэтым страшным вобразе Машэкі Янка Купала ўвасабляе тое, да чаго можа
прывесці балючая крыўда, як асобы, так і ўсяго народу. Мы бачым тут
папярэджанне, заклён ад аўтара паэмы.