Сказы с простай мовай

0 голосов
1.3k просмотров

Сказы с простай мовай


Беларуская мова (143 баллов) | 1.3k просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов
Правильный ответ

Простая мова ў сказе азначае выказванне, перададзенае без зменаў, так, як яно было вымаўлена аўтарам. На пісьме простая мова аддзяляецца знакамі прыпынку ў залежнасці ад месца простай мовы ў сказе. Пры вымаўленні простая мова звычайна выдзяляецца інтанацыйна.


Сказы з простай мовай:


1.       Андрэй Пятровіч уважліва паглядзеў у неба на высокія аблокі і сказаў: “Ідзе вясна, сябры. Заўтра чакаем журавоў дадому”.


2.       “Не крычыце, калі ласка. Маленькі Васіль толькі заснуў”, - папрасіла дзяўчынка.


3.       “Каб добра вучыцца, трэба ўважліва слухаць настаўнікаў і шмат працаваць”, - казала маці.


4.       “Хутчэй! – падганяў бацька. – Калі прапусцім цягнік, то наступны толькі праз тры гадзіны”.

(1.9k баллов)