Сапраўды, Зямля — наш агульны зялёны дом. I трэба, каб усім у гэтым доме было ўтульна. Каб падтрымліваць парадак у нашым доме, мы прыкладаем намаганні: мыем посуд, прыбіраем у пакоі, выносім смецце. Зямля таксама патрабуе нашага клопату. Але, на жаль, усё часцей людзі адносяцца да прыроды па-спажывецку. Мы павінны абараніць прыроду ад бяздушша і спажывецкіх адносін. Неабходна адказна ставіцца да ўсяго навакольнага, зрабіць кожны куточак зямлі прыгажэйшым. I тады не толькі мы, але і будучыя пакаленні змогуць пачуць бусліны клёкат і спеў жаўрука, пабываць на квітнеючым лузе і пясчаным беразе, пачуць шум бору і шапаценне калосся на ніве.
Тады зямля будзе сапраўдным зялёным домам.