Здравствуйте , помогите пожалуйста , написать сочинение ** тему : "Каханне Лабановіча і...

0 голосов
292 просмотров

Здравствуйте , помогите пожалуйста , написать сочинение на тему : "Каханне Лабановіча і Ядвісі , у аповесці "НА РОСТАНЯХ""
Заранее спасибо )))


Беларуская мова (12 баллов) | 292 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов

Лабановіч і Ядвіся вельмі кахалі одно аднаго, але адносіны іх не маглі завяршыцца шлюбам, таму што Лабановіч вырашыў прысвяціць сваё жыццё барацьбе. Рэвалюцыйнай барацьбе, на яго думку, чалавек павінен аддавацца поўнасцю, без астатку, не распыляючы свае сілы на асабістыя адносіны, каханне, сям'ю.
Акрамя таго, ведаючы няпросты шлях рэвалюцыянераў-дэмакратаў, Лабановіч не хацеў падвяргаць пакутам і небяспецы каханую дзяўчыну. Сам ен гатовы быў ахвяраваць сваёй свабодай і нават, калі спатрэбіцца, то і жыццём, але не мог дапусціць, каб праз яго стала няшчаснай Ядвіся.
Аўтар малюе яго маладым рамантыкам, які вырашыў прысвяціць сваё жыццё барацьбе за вызваленне народа, паляпшэнню яго становішча.
Ядвіся ж, натура цэльная і сур'ёзная, і кахае яна ўсур'ёз, пераступаючы цераз свой страх і забабоны. Яна больш актыўная за Лабановіча, яна першай робіць крок насустрач, першая прызнаецца ў каханні, першая цалуе Лабановіча. Але ён не падтрымаў яе парыў, не дапамог каханню разгарэцца. Ён перавёў усё ў жарт, а Ядвіся не згодна была, каб яе каханне, такое моцнае і шчырае, засталося пустым жартам.
Хоць яна і была маладзейшая за Лабановіча, але яна паступіла рашуча: пакуль ён адсутнічаў, яна паехала з Цельшына, не пакінуўшы адраса, бо ясна зразумела, што працягу іх адносінам не будзе, а даваць падставу для вясковых плётак - гэта было абразай для яе.
Якуб Колас сімпатызуе абодвум героям, ён з далікатнасцю і пяшчотай раскрывае іх псіхалогію, глыбока даследуе матывы іх учынкаў.

(410 баллов)