Вера Вярба
Я не глытала па акопах
дыму
І франтавых не ведала
дарог.
Калі я нарадзілася,
Радзіма,
Ты святкавала свята
перамог.
І не выццё варожых
самалётаў,
І не агонь , што пёк тваю зямлю, −
Чаромху помню, як цвіла
ля плота,
Як падалі зярняты на
раллю.
Цябе, вясняная, я помню ў
цвеце,
Люблю з маленства,
родная, люблю.
І за таго, каго няма на
свеце,
Хто ўсё аддаў за родную
зямлю.
Мае сябры ў жыцці дасхочу
бралі
Усё, чым навучаеш
даражыць.
Мы за цябе яшчэ не
паміралі,
Мы за цябе, Радзіма,
будзем жыць!