Замак уяўляе сабой квадратнае збудаванне з выступоўцамі па кутах вежамі вышынёй каля 25 м. Пятая, заходняя вежа, з'яўляецца варотнай, і некалі мела пад'ёмны мост праз шырокі роў. Таўшчыня сцен дасягала 3 м пры вышыні каля 13 м. Сістэма з двух шэрагаў байніц забяспечвала кругавы абстрэл (пазней, пры будаўніцтве палаца, шматлікія байніцы замянілі скляпеністымі вокнамі).