Написать маленькую казку у якой 4 прыказкі

0 голосов
32 просмотров

Написать маленькую казку у якой 4 прыказкі


Беларуская мова (26 баллов) | 32 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов
Правильный ответ

Аднойчы маладому вожыку захацелася з'есці яблык. Яблык на яблыні, а вожыкі не ўмеюць лазіць па дрэвах. Бачыць вока, але ляжыць высока. Як дастаць смачны фрукт? Сядзець чакаць, пакуль ветрам яблык з яблыні саб'е?
"На Бога спадзявайся, але і сам старайся", - вырашыў вожык і палез на дрэва. Лез, звальваўся, зноў лез і зноў звальваўся. Куды яму з яго кароткімі лапкамі! Але не здаецца вожык. З дзяцінства яго вучылі: калі ўлез у дугу - не кажы "не магу".
Праходзіў міма стары мудры вож, убачыў патугі маладога - пасмяяўся. Потым паклікаў сваю сяброўку сароку. Тая скінула яму не адзін, а тры яблыкі. "Не май сто рублёў, а май сто сяброў", - сказаў стары вож, накалоў два яблыкі на калючкі ды папоўз дахаты. А малады вожык, хрумкаючы апошні яблык, яшчэ доўга раздумваў над словамі старога.