верш пра восень , ** белковский мове .

0 голосов
325 просмотров

верш пра восень , на белковский мове .


Беларуская мова (12 баллов) | 325 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов
*** 
Восень ціха прыварожвае 
Залатою шчымлівай парой. 
Лісцяў-кветак мігценне прыгожае 
Ашчаджае вястун-лістабой. 

Ён сваё яшчэ возьме напоўніцу, 
Скіне з дрэваў убранне на дол. 
А пакуль сэрца радасцю поўзніцца - 
Фарбаў-водбліскаў цэлы прыпол. 

Уладзімір Мароз 



Восень 

Восень абсыпала дрэвы 
Жоўтым прыгожым лістком, 
Восень сабрала пасевы 
З поля пагодным дзяньком, 

Збожжа ў гумно накладала, 
Бульбу ссыпала ў мяхі, 
Ў косы цыбулю сплятала, 
Вешала іх ля страхі. 

Лушчыла ў торбы сланечнік, 
Мак, і хвасолю, і боб. 
Восень у клопаце вечным, 
Хай дапаможа ёй Бог! 

Ірына Багдановіч 


Колеры восені 

Пафарбавала восень 
Клёны 
У колер жоўты 
І чырвоны. 

На спелых гронках 
Арабіны - 
Бялюткіх нітак 
Павуціна. 

А за сцяжынкай 
Паглядзі ты - 
Зялёнай руні 
Аксаміты. 

І немагчыма 
Надзівіцца 
На восень - 
Цуда-чараўніцу... 

Віктар Шымук 


Асенні малюнак 

Як охра, пажаўцела восень, 
Зямля рыхтуецца к зіме. 
Мільгне на небе раптам просінь, 
А вецер золкі дзьме ды дзьме. 

Туман малочны лістапада 
Пакрыў палі, пакрыў лугі, 
Чарнеюць ля дарог прысады 
Ад халадоў і ад тугі. 

Мікола Сабалеўскі 

(28.2k баллов)