Адзначце, якия граматычныя прыметы дзеяслова мае дзеепрыслоуе 1)Скланенне 2)Трыванне...

0 голосов
273 просмотров

Адзначце, якия граматычныя прыметы дзеяслова мае дзеепрыслоуе
1)Скланенне
2)Трыванне
3)Спражэнне
4)Можа быць зваротным
5)Кируе залежными словами


Беларуская мова (15 баллов) | 273 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов
Правильный ответ

Правільны адказ: 2, 4, 5.

Скланенне - гэта прымета назоўніка, а не дзеяслова ці дзеепрыслоўя. А спражэнне, хоць і граматычная прымета дзеяслова, у дзеепрыслоўя не вызначаецца. 

А вось трыванне і ў дзеяслова, і ў дзеепрыслоўя вызначыць можна: чытаць (што рабіць?), чытаючы (што робячы?) - незакончанае трыванне, прачытаць (што зрабіць?), прачытаўшы (што зрабіўшы?) - закончанае трыванне. 

І дзеяслоў, і дзеепрыслоўе могуць быць зваротнымі ці незваротнымі. Напрыклад, кідаць, кідаючы - незваротныя; кідацца, кідаючыся - зваротныя. 

І дзеяслоў, і дзеепрыслоўе могуць кіраваць залежнымі словамі: прачытаць (што?) кнігу, прачытаўшы (што?) кнігу.