З прапанаванымі эканамічнымі тэрмінамі складзіце наступныя віды складаных сказаў: а)...

0 голосов
145 просмотров

З прапанаванымі эканамічнымі тэрмінамі складзіце наступныя віды складаных сказаў: а) складаназлучаны; б) складаназалежны
Эканоміка, бухгалтар, каштарыс, арандатар, акцыянерны банк, прыватызацыя, акцыянернае таварыства, цэнаўтварэнне, ліцэнзія, валюта канверсуемая, аўкцыён, менеджар, інвестыцыі, інфляцыя, маёмасць, разлік, накапленні, падатак, цэнаўтварэнне, біржа, акцыя, цана, прыбытак.


Беларуская мова (118 баллов) | 145 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов
Правильный ответ

А) Новыя ўмовы паспрыялі развіццю эканомікі, але паляпшэнні будуць паступовымі.
У нас звольніўся бухгалтар, і мы шукаем новага. 
Прыйшлі новыя кліенты, і я пачала складаць каштарыс. 
Наш новы арандатар - новая кампанія, але яны ўжо добра вядомыя на рынку. 
Існуюць адкрытыя і закрытыя акцыянерныя банкі, і адкрытых больш, чым закрытых. 
Прыватызацыя ў краіне ідзе поўным ходам, і хутка колькасць прыватных устаноў перавысіць колькасць дзяржаўных. 
Мне пашанцавала папрацаваць у акцыянерным таварыстве, і я маю вопыт працы з акцыямі.
Я прапусціў лекцыю аб цэнаўтварэнні, а на кантрольнай мне папалася менавіта такое пытанне. 
У прадпрыемства не было ліцэнзіі, а выконваць такую дзейнасць без ліцэнзіі забаронена. 
Абмежавана канверсуемая валюта з'яўляецца няўстойлівай, і яе рэдка выкарыстоўваюць у міжнародных валютных аперацыях. 
Учора мы былі на аўкцыёне, і мама купіла прыгожую вазу.
 Раней мой брат працаваў менеджарам, а цяпер у яго свой бізнэс. 
Інвестыцыі ў бізнэс - выдатнае ўкладанне капіталу, але без вопыту можна і прагарэць.
Інфляцыя ў нашай краіне не новасць, і ты нас ею не напужаеш.  
Мне споўнілася васемнаццаць, і цяпер я магу сам распараджацца сваёй маёмасцю. 
Безнаяўны разлік - гэта вельмі зручна, але такая магчымасць пакуль што ёсць не паўсюль. 
Мае бацькі аставілі мне ўсе свае накапленні, але багацей я ад гэтага не стаў. 
Мой сябар не заплаціў падатак на зямлю, і на яго наклалі штраф. 
Мы яшчэ не ўдзельнічалі ў таргах на біржы, і нам цяжка разабрацца ў гэтым. 
Пяць гадоў назад я купіў акцыі адной кампаніі, але яна збанкруцілася. 
Мне падабаецца цана гэтага тавара, і я хачу яго купіць. 
У гэтым годзе мы ўпершыню атрымалі прыбытак ад нашага прадпрыемства, і цяпер нам можна ганарыцца сабою.

б) Эканоміка Беларусі - сацыяльна-арыентаваная, таму ні дзяржава, ні бізнэс не могуць мець над ёю поўны кантроль.
Бухгалтарам можа быць толькі вельмі ўважлівы чалавек, бо даводзіцца працаваць з мноствам лікаў. 
Канчатковую суму каштарыса мы даведаемся, калі атрымаем цэны на расходныя матэрыялы. 
Калі арандатар не заплаціць грошы да пятніцы, будзем падаваць заяву ў суд.
Акцыянерны банк - гэта банк, які створаны ў форме акцыянернага таварыства. 
Пасля таго, як прыватызацыя кватэры будзе скончана, больше не трэба будзе плаціць за кватэру, як за арэнднае жыллё.
У акцыянерным таварыстве не можа быць аднаго члена, таму вы можаце зарэгістраваць толькі прыватнае прадпрыемства або таварыства з абмежаванай адказнасцю. 
Цэнаўтварэнне ў нашай краіне можа рэгулявацца дзяржаўнымі органамі, таму цэны на хлеб і малако растуць не так хутка, як на іншыя тавары.   
Каб аказваць юрыдычныя паслугі, патрэбна атрымаць ліцэнзію. 
Свабодна канверсуемая валюта - гэта валюта, якая шырока выкарыстоўваецца ў міжнародных гандлёвых аперацыях. 
Аўкцыён будзе праведзены, калі спецыялісты скончаць ацэнку прадметаў мастацтва. 
Каб стаць менеджарам, трэба мець дыплом аб вышэйшай адукацыі. 
Каб паскорыць развіццё нацыянальная эканомікі, дзяржава імкнецца прыцягваць зарубежныя інвестыцыі. 
У выніку інфляцыі грашовыя сродкі абясцэніліся, таму давялося правесці дэнамінацыю. 
Дзед сказаў, што завяшчае ўсю сваю маёмасць таму з унукаў, хто будзе лепш аб ім клапаціцца. 
Наша краіна імкнецца перайсці на безнаяўны разлік, таму аплаціць мабільную сувязь можна толькі ў плацежных тэрміналах. 
Каб памножыць свае накапленні, трэба іх трапна ўкласці. 
Той, хто заплаціў падаткі, спіць спакойна. 
У Беларусі ёсць адзіная таварная біржа, дзе адбываюцца таргі.  
Каб памножыць свае накапленні, я хачу купіць акцыі. 
Калі павялічваецца попыт, растуць і цэны. 
Калі вы не атрымліваеце прыбытку ад свайго бізнэсу, паспрабуйце заняцца чым-небудзь іншым. 

0

Спасибо)