Можна пачаць так. Дзеці, ці заўважылі вы, што кожны дзень
святло змяняецца цемрай і наадварот? Гэта неабходнае дзеянне, таму што ўсім нам
патрэбны час на тое, каб адпачыць і набрацца сіл. Таму ў нас ёсць дзень і ноч. Тое
ж самае можна сказаць і пра змену сезонаў: прырода таксама павінна адпачыць,
таму вясной яна прачынаецца, а на зіму зноў засыпае.