- Не ўяўляю, як мы змаглі сюды дабрацца.
- Я таксама. Думаў, сілы скончацца яшчэ на паўдарозе.
- Як тут цікава дыхаецца ... І холадна! Бр-р!
- Ідзі да мяне бліжэй, будзем грэць адзін аднаго, пакуль вогнішча не разгарыцца як след.
- Від адсюль адкрываецца проста цудоўны.
- А як жа! Паглядзі, які велізарны свет наўкол. А што мы бачылі? Ды амаль нічога!
- Дык што, Іван, ты хоць задаволены?
- Яшчэ як! Спраўдзілася мая запаветная мара. Я падняўся на сапраўдную гару.
- І як жа ты цяпер будзеш жыць без мары?
- Лена, ты за мяне не хвалюйся. Я сабе новую мару прыдумаю. Напрыклад, на дно Марыянскай западзіны спусціцца.
- Ой не, гэта ўжо без мяне, калі ласка. Я больш у тваіх вар'яцкіх задумках не ўдзельнічаю.
- Ну не, без сяброў прыгоды не прыгоды. Таму куды я, туды і ты.
- Добра, шукальнік прыгод, дажывём - пабачым.