ГЭТА КАРЫСНА ВЕДАЦЬ
Атрымаўшы кнігу ў бібліятэцы, уважліва азнаёмся з ею. Прачытаўшы на тытульным лісце прозвішча аўтара, пастарайся запомніць, хто напісаў гэтую кнігу. Чытай уважліва, не "глытаючы" старонак, не прапускаючы разважанняў аўтара. Памятай, што, удумваючыся ў іх, ты знаёмішся з самім аўтарам, з яго стаўленнем да герояў.