1. Што знаходзілася да рэвалюцыі ў старой школе, дзе вучыліся хлопчыкі? (воласць)
2. Якія ў хлопцаў былі прозвішчы? (Макавей і Сырцоў)
3. Як звалі Ванінага малодшага брата? (Грышка, але ў сям'і яго называлі Глыжкай, бо ён сам так вымаўляў сваё імя)
4. Кім працаваў Ванін бацька? (цясляром)
5. На якой вуліцы жыў Ваня? (Ніжні Дол)
6. Якіх дрэваў было шмат на гэтай вуліцы? (вербаў)
7. За што Захар Маляўка атрымаў мянушку Скок? (яму бервяном у лесе пераламала нагу, з таго часу, наступаючы на яе, ён смешна падскоквае)
8. Хто быў першай ахвярай вайны, якую Ваня з Санькай убачылі на свае вочы? (Скокава карова, забітая бомбаю)
9. Што азначае выраз "скусваць быркі", які любіла паўтараць Ваніна бабуля? (усё адно, што пакласці зубы на паліцу - галадаць)
10. Хто верхаводзіў апалчэнцамі, куды запісаліся некаторыя мужчыны з Ванінай вёскі, якіх не забралі ў армію? (калгасны брыгадзір Максім Здор)