Назо́ўнік — часьціна мовы, якая абазначае прадмет і адказвае на пытаньні «хто?», «што?». У сказах могуць зьяўляцца дзейнікам, дапаўненьнем, радзей — выказьнікам, акалічнасьцю ды азначэньнем. Назоўнікі падзяляюцца на агульныя і ўласныя, адушаўлёныя і неадушаўлёныя, асабовыя і неасабовыя, канкрэтныя і абстрактныя, зборныя, рэчыўныя.
Назоўнік у беларускай мове адрозьніваецца паводле роду (мужчынскі, жаночы, ніякі), ліку (адзіночны, множны) ды склону (назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, месны, дадаткова — клічны). Дадаткова маюць тры скланеньні: першае, другое, трэцяе.