Спыніўся нібы часу бег.
І толькі вецер дзьме старанна,
Бярэдзіць лечаныя раны,
Ганяе неспакойны снег.
Наўкол бялюсенькі абшар.
І да зямлі хіліцца голле.
Упала ў спячку наваколле,
Забыўшыся вясновых мар.
Аднолькава праходзяць дні.
Сціскае сэрца нешта скруха.
І прыслухоўваецца вуха
Да незвычайнай цішыні.