Анализ верша Александрына броуки

0 голосов
660 просмотров

Анализ верша Александрына броуки


Литература (14 баллов) | 660 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов

Ты сайтом не ошиблась, сестричка ты наша белорусская?

Публіцыстычная накіраванасць, пафаснаць — вызначальная адметнасць стылю і творчай манеры П. Броўкі. Сведчанне таму і назвы яго першых зборнікаў: «Гады як шторм» , «Прамова фактамі».

Творы П. Броўкі называюць паэтычным летапісам народнага жыцця. Удакладнім: аднаго яго боку. I гэты бок жыцця «адбіты» , адлюстраваны жыццесцвярджальна, аптымістычна, пафасна ў творчасці П. Броўкі:

У добрым калгасе бліз Нёмна сівога
Я знаў аднаго каваля маладога.. .
..Не зоркім паглядам, не постаццю гнуткай
Праславіўся хлопец — праславілі рукі.
Мне нават казалі ў калгасе аднойчы:
«Ён выкуе месяц, як толькі захоча.
Павесіць паўноччу на белай бярозе —
Каторы сапраўдны — ніяк не адрозніш! »

Пафас творчасці паэта вызначае тэма працы, размах аднаўленчага будаўніцтва (вершы «Каваль» , «Архітэктар» , «Бондар» , паэма «Хлеб») .

«Не буду я стаяць на раздарожжы, вачамі сумнымі глядзець удалячынь» , — гэта катэгарычная заява яго лірычнага героя шмат у чым вызначае і сутнасць паэзіі П. Броўкі. У ёй пераважае адно пачуццё — аптымізм. Акрамя паэзіі ваеннага перыяду, у якой гучаць трывожныя і трагічныя ноты, а вершы сапраўды напісаны голасам сыноўняга сэрца, у яго творчасці няма «змрочных фарбаў». Сёння мы ведаем, што час, у які выпала нарадзіцца і жыць паэту, не мог быць падставай для падобнага бязмежнага аптымізму. Магчыма, матывам яго стала бязмежная ўдзячнасць П. Броўкі за ўсё, чаго дасягнуў у жыцці.

Дзяцінства незабыўны час!
Я рос паміж дажджоў, вятроў
Я пераходзіў з класа ў клас —
Ад качак, свінняў да кароў.

Наўрад ці сціплы, чулы чалавек, якім быў П. Броўка, паступіўся сваім сумленнем і быў няшчырым, калі славіў час і чалавека працы, якому, як і яму, выпала жыць у гэтым часе. I такім бачыўся, такім усведамляўся ён паэту. Толькі добры калгас «бліз Нёмана сівога» , толькі кавалёў і бондараў, якіх «праславілі рукі», ён ведаў. У гэтым плане творчасць паэта цікавая для нас і як сведчанне таго часу і яго ўплыву на творцу.

Звернемся да твораў П. Броўкі, якія вытрымалі выпрабаванне не тым часам, у які ён пісаў, а часам наогул, які з'яўляецца самым суддзёй.

А вытрымала выпрабаванне найперш яго лірыка, матывам якой было святое пачуццё да Радзімы і ў час ваеннага ліхалецця, і ў мірны час. Лірычны герой верша «Рана» — салдат-патрыёт. Восем ран пакінула на яго целе вайна, але самая незагойная — рана на целе паланёнай Радзімы. I загаіць яе можа толькі зварот на вольную зямлю:

...Каб чабору таго,
Каб тае медуніцы,
Каб паветра з бароў,
Што пад Мінскам у нас.

Назва эпічнага верша «Кастусь Каліноўскі» вонкава супярэчыць зместу яго, бо верш пра подзвігі партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны. Галоўны герой верша — партызан Каліна. Фантастычным прыёмам славіцца яго сіла, якой ён бароніць людзей ад фашыстаў
Калі ён пачуе, як ворагі скачуць,
Калі ён пачуе сірочыя плачы.. .
Будзь ён пад Бугам ці далей дзе, можа,
Ён шабляй дастане да самай Бярозы,
Да сэрцаў варожых,
I кацяцца голавы катаў у лозы.

Пра партызана складаюць легенды, а па беларускай зямлі «пайшла пагалоска» : зноў з'явіўся Кастусь Каліноўскі. «Сілай магутны, душою агністы» , ён наводзіць жах на ворагаў, яго кулі даганяюць варожую варту за сотні кіламетраў і вызваляюць дзяўчат з палону.

Назвай твора, параўнаннем звычайнага сялянскага хлопца з правадыром паўстання 1863 г. , фальклорнымі рэмінісцэнцыямі паэт сцвярджае думку, што ў самы крытычны для Радзімы час патрэбна незвычайная сіла і любоў да народа, роўная сіле і любві Каліноўскага.

Ідэя верша «Родныя словы» сфармулявана ў радках, што сталі крылатымі:

Дзяды і бацькі нашу мову стваралі,
Каб звонка звінела, была, як агонь.

Выдатную і пераканаўчую форму выяўлення думкі, што мова — душа народа, што тварэц мовы — народ, абраў паэт: ён слухае «гаваркія» родныя словы: «Як многа гавораць мне назвы такія... » А назвы родныя роднай зямлі гавораць пра самае галоўнае: «што продкі любілі спакойную працу» , што «трываць не хацелі абразы і слёз»

(111 баллов)