Агні кахання - вечныя агні сачыненне

0 голосов
5.1k просмотров

Агні кахання - вечныя агні сачыненне


Беларуская мова (15 баллов) | 5.1k просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов
Правильный ответ

 У сённяшні час павышаецца цікавасць да ўнутранага стану чалавека і пазнання  яго пачуццёвага жыцця. 


 Тэма кахання заўсёды хвалявала людзей. Вакол яе заўсёды вяліся спрэчкі. Аб яго загадкавасці і немагчымасці поўнага вызначэння гаварылі старажытныя паэты, філосафы, асветнікі, паэты і пісьменнікі ўсіх гістарычных эпох і ўсіх нацыянальнасцей. Каханню прысвечаны самыя душэўныя радкі. З дапамогай кахання асвятляецца прыгажосць чалавечага жыцця і адносін.

   Каханне называюць здольнасцю ахвяраваць сабою дзеля каханага; 
уменнем аддаваць і не браць; жаданнем зрабіць любімага чалавека 
шчаслівым; энергіяй жыцця; хваробай сэрца; вогненнай ракой. Шэраг азначэнняў кахання можна  доўжыць, і ўсе яны не вычарпаюць тую вялізную палітру значэнняў і
адценняў гэтага вялікага па сэнсавым аб’ёме слова.

У сучаснай беларускай паэзіі тэма кахання займае важнае месца. Цяжка знайсці  цяпер паэта-мастака, які не звярнуўся б да гэтага боскага пачуцця. Аднак сярод іх зараз не так шмат майстроў, якія ўсё жыццё верныя тэме кахання і стварылі шэдэўры. Важна тое, што сапраўдны мастак заўсёды павінен быць арыгінальным.

Для сучаснай любоўнай лірыкі характэрны свежыя матывы і напрамкі. Адным з такіх напрамкаў з’яўляецца інтымная лірыка.Пачуццёвыя адносіны паміж мужчынам і жанчынай – гэта свайго роду аснова быцця, крыніца жыцця. Каханне здольна запаліць агонь ў душы кожнага чалавека і гэты агонь будзе гарэць ўсё жыццё, асвятляючы духоуные сцежкі чалавека.Але яно нясе не толькі радасць і шчасце, а часам – гора, сум,  смутак і расстанне.

Як абвяшчае шматвяковая народная мудрасць,каханне – гэта не толькі ап’яняльны дурман, але і перажыванні. Таму ў любоўнай лірыцы пераважаюць такія матывы, як смутак і сум, расстанне, страта каханага. Сапраўды, крыўды ці хвілінныя растанне з каханым чалавекам астаўляе ў душы ў кожнага горкі смутак, расчараванні. Таму ў беларускай літаратуры нямала твораў, гераіні якіх, праходзячы праз цяжкія 
выпрабаванні, захавалі на ўсё жыццё першае нясмелае юнацкае пачуццё.

(44 баллов)
0
Предпоследний абзац 4 строка середина после ь у нескладовае не ставится. Так же и с 5 строкой того же абзаца