Знайдзіце ў тэксце аднакаранёвыя словы.
Вакол ляснога азярца сабраўся выключна лісцёвы лес: асіна, чаромха, ясень, рабіна,бяроза. Дрэвы стаяць, пазіраюць у люстра вады і ціха радуюцца: колькі золата назапасілі!
Ноччу тут цішыня таксама. Хіба можа алень прывядзе да вады аленіху. Доўга яны будуць стаяць у месячным святле і слухаць, як ападае на ваду жоўты ліст.