Бандароўна – мужная і вольналюбівая дзяўчына. Яна мае палымяную душу, прыгожы твар і цудоўную знешнасць. Людзі пра яе казалі як пра нейкае цуда. Бандароўна валодае смеласцю, непакорлівасцю, гордасцю. Характар украінскай дзяўчыны просты і у той жа момант яна мае пачуццё уласнай чалавечай годнасці.
Сэрца Бандароўны напоўнена каханнем да сваёй радзімы, свабоды, да свайго народа.
Бандароўна ня можа жыць у няволі,б яна ненавідзіць прыгнёт і не жадае стаць палюбоўніцай пана Патоцкага. Бандароўна ахвяруе сваім жыццём у імя свабоды.Рашуча адхіляе дзяўчына прапанову Патоцкага. Не патрэбны ёй грошы і багацце. І калі Бандароўна уступае у паядынак з Патоцкім, то у гэты момант на яе баку застаюцца падтрымка народа і чалавечая праўда.Дзяўчына здольна на любы учынак, дажа на самаахвярнасць.
Янка Купала у вобразе Бандароўны адлюстраваў лепшыя рысы характару народа, а гэта – гераізм, каханне, высокая чалавечая годнасць, непакорлівасць, маральная чысціня