У пачатку верша “Магіла льва” мы бачым прыгожае каханне Наталькі і Машэкі. У хуткім часе іх зносіны даходзяць да жаніцьбы. Аднак каб справіць вяселле, у маладых няма грошаў. І тады Наталька адпраўляе сваё каханага у зарабаткі, каб той зарабіў грошы і яны ажаніліся. Паслухаў Машэка сваю Натальку, адправіўся здабываць грошы. А тая за той час пакуль каханы зарабляў грошы, сустрэла паніча і перашла да яго жыць. Вярнуўшыся з зарабаткаў, навіна пра тое, што Наталька выйшла замуж за другога,збянтэжыла Машэку. Ён зразумеў, што яму не трэба заставацца сярод народу і вырашыў пайсці жыць у лес. Доўгі час успамінаў Машэка Натальку, часта бачыў яе у сваіх снах.Адзічаў зусім і стаў злосным разбойнікам. Ён пачаў забіваць людзей.