Раіса Баравікова " Гальштучнік" кароткі змест.... Если можно план

0 голосов
1.6k просмотров

Раіса Баравікова " Гальштучнік" кароткі змест.... Если можно план


Беларуская мова (12 баллов) | 1.6k просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов

Я вельмі баяўся, што аднойчы наступіць момант, калі адно з усіх маіх касмічных падарожжаў стане
апошнім. Зразумела, гэтага моманту не ўдалося пазбегнуць. I вось я, поўны смутку, вяртаюся ў чарговы
раз на Зямлю і ведаю, што ўжо ніколі яе не пакіну.
Гэта ведаюць і ўсе астатнія члены нашага экіпажа: я саступлю месца маладому і больш дужаму
беларусу. Камандзір, як ніхто іншы, да мяне асабліва ўважлівы. Па ягоным твары блукае нейкая
загадкавасць. I вось ён мне кажа:
— Я, напэўна, упершыню парушу вызначаны на Зямлі маршрут. Ведаю, што табе аднойчы вельмі
хацелася трапіць на тую маленечкую планету, што знаходзіцца на самым краі нашай Галактыкі, амаль
ужо ў другой... Мы заляцім туды. Гэта мой табе падарунак!
I мы, сапраўды, заляцелі на тую планету. Я чамусьці чакаў, што там будзе нешта асаблівае. Мроіў пра
незвычайную цывілізацыю, у якой будзе чаму і нам, зямлянам, павучыцца. Аказалася ж, мае мроі былі
дарэмнымі. Планета — ну проста вымерлая! Амаль ніякай расліннасці, адно нейкія шары рухаюцца і
рухаюцца ў паветры! Мы там не сталі доўга затрымлівацца, і наш камандзір, каб зрабіць выгляд, што мы
ўсё-такі не дарэмна туды заляцелі, раптам сказаў:
— А шары гэтыя няпростыя... Мусіць, від нейкай асаблівай матэрыі і, зазначу, — жывой! Давайце
прыхопім некалькі з сабою!
Не ведаю, як і ўдалося, але мы прыхапілі два з іх. Яны сапраўды былі падобныя да жывога цела. Але
мы іх нават у спецыяльную камеру не сталі размяшчаць, такія былі сімпатычныя шарыкі, маўляў, хай
лётаюць па караблі! Адным словам, парушылі ўсе інструкцыі. I вось аднаго разу закружылі гэтыя
шарыкі ў мяне над галавой. Я падняў вочы і... не паверыце, абамлеў! Адзін з гэтых шарыкаў і не шарык
зусім, а самая што ні ёсць сапраўдная змяіная галава. Вочы лупатыя, джала высунула і загаварыла
нашаю зямною беларускаю моваю:
— Не палохайся, зямлянін! Мы з тых істот, што ўмеюць мяняць не толькі сваю форму, але і вельмі
хутка разумеюць чужую мову. Я ўжо вельмі і вельмі старая, я не далячу да вашай Зямлі, а вось ён,
Руйша, — паказала на другі шарык, які таксама стаў змяінаю галавою, — ён даляціць! Гэта — мой сын і
ён маладзенькі надта. Як маці, прашу цябе, зямлянін, не чыніце яму зла, не рабіце нічога кепскага. Ён,
як толькі даляціць да Зямлі, памяняе сваю форму, стане тым, што найбольш будзе даспадобы вам,
зямлянам. I ніколі не парушыць вашага спакою. Я вельмі прашу цябе, зямлянін, выканай маю просьбу,
адпусці Руйшу, як толькі дасягнеце Зямлі. Ты нас бачыш зараз такімі, якія мы ёсць на самай справе.
Змеегалоўнікі мы!
Сказала ўсё гэта яна мне і зноў закруцілася шарыкам. Памяняў сваё змяінае аблічча і яе сын Руйша.
Маці праз колькі часу памерла — шарык распаўся на мноства частачак, якія, у сваю чаргу, распыліліся.
Што ж да мяне, дык я выканаў тую просьбу. Я не мог адмовіць маці, хай сабе і з племені Змеегалоўнікаў.
Як толькі мы прызямліліся, сказаў камандзіру:
— Што будзем рабіць з гэтым шарыкам? На маю думку, дык хай ляціць поруч з намі, ён амаль ручны.
— Хай ляціць, — пагадзіўся камандзір.
I вось мы пакідаем карабель. У нейкі момант шарык адстае ад нас, я азіраюся, бачу, як ён нібыта
ўваходзіць у зямлю, у глебу. I тут жа, у тое ж самае імгненне, бы выстрэльвае, вырастае расліна. Я
вяртаюся, падбягаю да яе. Яна ўжо — у кветках і кветкі нагадваюць змяіную галаву. Не паспеў я як след
іх разгледзець, як да мяне даляцеў ледзь чутны шэпт:
— Дзякуй табе, зямлянін! Я цяпер на ўсё сваё жыццё застануся толькі раслінай...
Хочаце — верце, хочаце — не, але менавіта я назваў гэтую расліну змеегалоўнік Руйша. А людзі
занеслі яе ў Чырвоную кнігу

(402 баллов)