Мини сачыненне ** тэму "хто таки сябар"Белорусский языкпожалуйста!)

0 голосов
1.1k просмотров

Мини сачыненне на тэму "хто таки сябар"
Белорусский язык
пожалуйста!)


Беларуская мова (37 баллов) | 1.1k просмотров
Дано ответов: 2
0 голосов
Правильный ответ

Сябар - чалавек, звязаны з кім-то блізкімі добрымі адносінамі, узаемнай сімпатыяй, заснаванай на ўзаемаразуменніСябар заўсёды падтрымае ў цяжкую хвіліну, дапаможа і не кіне. Сябры павінны думаць за дваіх, перажываць, спачуваць і дапамагаць у любой сітуацыі. Блізкія людзі – гэта не толькі дапамогу ў цяжкай сітуацыі, але і шчырая радасць за таварыша пры яго поспеху.

(305 баллов)
0 голосов

Каго я лiчу сапраўдным сябрам     У кожнага чалавека павiнен быць сябар. I не проста сябар, а сапраўдны сябар. Вы запытаецеся, чым адрознiваецца проста сябар ад сапраўднага? Наконт гэтага ў мяне ёсць уласныя думкi. 
     На мой погляд, сапраўдным сябрам лiчыцца той, хто цябе разумев, хто заўжды гатовы дапамагчы ў бядзе, хто шчыра радуецца тваiм поспехам i, нарэшце, той, хто гатовы не толькi сказаць табе нешта прыемнае, але, калi трэба, то i справядлiва пакрытыкаваць, параiць, як выправiцца. 
     Даволi часта я чую прыкладна такiя словы: «Якiм цяжкiм стала жыццё. Якiмi злымi зрабiлiся людзi. Не людзi, а ваўкi. Сябар сябра гатовы прадаць за кавалак каўбасы. Ды й увогуле, — пра сяброў усе забываюць». З пачутага я раблю выснову: зразумела, час, у якi мы жывём, — складаны. А сяброўства, якое прадаецца за кавалак каўбасы, нельга называць сяброўствам. А аб тым, што ўсе забываюць пра сяброў, я мяркую так: не важна бачыцца кожны дзень, часта хадзiць адзiн да аднаго ў госцi, галоўнае — прыйшоўшы да сябра са сваёю радасцю цi бядою, пабачыць у яго вачах шчырую падтрымку, радасць за твае поспехi цi спачуванне тваёй бядзе. Сапраўдны сябар зробiць усё магчымае, каб дапамагчытабе, хоць словам, хоць справай. 
     Я шчаслiвая. У мяне ёсць сапраўдная сяброўка. Яе завуць Лера. З Лерай я магу падзялiцца i болем, i радасцю, i трывогай, i няўдачай. Упэўнена — яйа са мною таксама. Не адзiн раз Лера дапамагала мне знайсцi выйсце з цяжкага становiiнча, заўсёды раiць, як зрабiць лепш. Не так даўно я хварэла. Да мяне зайшлi мае аднакласнiцы. Сярод iх была i Лера. Дзяўчаты збiралiся пайсцi ў кiно. Расказвалi, колькi цiкавага чулi пра новы фiльм. Мне было сумна: таксама хацелася на вулiцу. Развiтаўшыся, усе пайшлi. Лера засталася. На мае запытанне яна сцiпла адказала: «Нешта не хочацца». А я ж добра ведаю, што пабачыць гэтую стужку Лера марыла ўжо даўно. 
     Вы скажаце — такая дробязь не доказ сапраўднага сяброўства. А я упэўнена — яно праяўляецца менавiта ў дробязях. Мне хочацца бясконца гаварыць сваей сяброўцы: «Лера, ты самая добрая, самая чулая, самая свравядлiвая.
(19 баллов)