Прачытайце верш. Што выклікала ў вас усмешку? Якія чайнікі пераблытаў герой верша? На пліце зачмыхаў чайнік. Я да чайніка — бягом. Дзе знайсці ў ім выключальнік, каб не чмыхаў на ўвесь дом? Я шукаю выключальнік, ды ніяк вось не знайду. Трэба ж, каб не чмыхаў чайнік, выключыць пад ім пліту. А. Зэкаў. Выпішыце з верша пытальны сказ і адказ на гэта пы- танне.