Утомленае бяссоннымі начамі і вандраваннем,па полі аслабеўшае ад раны цела прасіла сна і цяпла.
Васіль адчуваў, што ззаду стаіць маці, пазірае ўслед, ласкавая і гордая, і ад гэтага ў руках і нагах сілы быццам большала.
Невысокая, але густая чыстая пшаніца з абодвух бакоў нахілялася цяжкімі каласамі над самай дарогай.
Бусел ляціць проста на высокую грушу-дзічку, што стаіць на ускраі сяла:разгалістая, з буславым гняздом на самай вяршыні.
Ёсць куток на зямлі, дзе крыніцы звіняць, з трыснікамі гавораць азёры, дзе на кожнай сцяжыне курганы стаяць, векавечным парослыя борам.
Неба было чыстае-чыстае, выпаласканае і падсіненае рукою маладой гаспадыні-вясны.