Сочинение по бел.лит, пожалуйста. ** фото темы, любую из.

0 голосов
130 просмотров

Сочинение по бел.лит, пожалуйста. На фото темы, любую из.


image

Беларуская мова (19 баллов) | 130 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов
Правильный ответ

Камедыя К. Крапівы адлюстроўвае той час, калі была напісана, і выразна сведчыць аб атмасферы ў 1937—1938 гг.

Дзеянне камедыі разгортваецца ў навукова-даследчым інстытуце геалогіі, дзе дырэктарам з'яўляецца Гарлахвацкі. Да навукі дырэктар не мае ніякага дачынення. Гарлахвацкі адчувае сябе ў інстытуце, як рыба ў рацэ. Як гаспадар становішча, Гарлахвацкі тэрарызуе, шальмуе, запалохвае сумленных вучоных, хапаючы іх мёртвай хваткай. Асабліва актыўнай стала яго дзейнасць пасля таго, як у інстытут прыйшла папера з патрабаваннем прадставіць спіс навуковых прац дырэктара. Не маючы ніводнай, Гарлахвацкі спрабуе выратаваць сваю шкуру шляхам шантажу, подкупу, пагроз, паклёпаў. I вось з яго лёгкай рукі былы настаўнік Варонежскай гімназіі Туляга раптам становіцца дзянікінскім палкоўнікам, асістэнтка Вера Міхайлаўна — распусніцай і амаральнай асобай, прафесар Чарнавус — здраднікам, ворагам народа, кніга яго здымаецца з выдавецкага плана. Запалоханага Тулягу Гарлахвацкі прымушае напісаць за яго навуковы даклад: «Так. Вы напішаце, а я прачытаю, праверу. Пасля мы зачытаем яго на савеце, апублікуем. Але вы ж разумееце, што ставіць сваё прозвішча побач з вашым мне нязручна».

Невуцтва і шарлатанства Гарлахвацкага поўнасцю выкрываюцца ў канцы п'есы, калі на вучоным савеце слухаецца даклад «Новы від дагістарычнай жывёліны». 3 сур'ёзным выглядам абараняе дырэктар тэорыю аб мамантавай свінні, напісаную Тулягам. Вобраз «свінтуса грандыёзуса», праўда, асацыіруецца не з дагістарычнай жывёлінай, а з самім Гарлахвацкім.

У дасягненні жаданай мэты Гарлахвацкаму дапамагае малодшы навуковы супрацоўнік Зёлкін — падхалім, паклёпнік і пляткар. Ен з'яўляецца правай рукой Гарлахвацкага, надзейным яго паслужнікам. Варта было яму пачуць што-небудзь дрэннае аб сваім знаёмым, як сумленны чалавек станавіўся ворагам народа. «Баяўся раней. А цяпер, калі за яго ўзяліся, я ўжо маўчаць не буду. Пра брата — у мяне ёсць чалавек, які напіша. Пра фасфаты і пра здымку ў пагранічным раёне я сам напішу ў выдавецтва і на геафак, дзе ён лекцыі чытае. Ў Маскву ж паслаў нейкую сваю працу. Чакае адказу, а таго не ведае, што аараз яму дадуць адказ... А што ён пра вас гаворыць, каб вы ведалі... Тулягу як вучонага ён ставіць вышэй вас», — скардзіцца ён Гарлахвацкаму на Чарнавуса.

Невуцтва і падхалімства Зёлкіна найболып ярка праяўляюцца ў сцэне абароны Гарлахвацкім «навуковай працы». V прамове Зёлкін кідаецца расхвальваць вялікія адкрыцці свайго начальніка, яго канструктыўны розум, даследчыцкія здольнасці. Але калі высвятляецца, што даклад не мае навуковай вартасці і што напісаны ён Тулягам, Зёлкін, нават не чырванеючы, гаворыць адваротнае: «Я так і думаў! Не можа быць, каб вы, Аляксандр Пятровіч, такую бязглуздзіцу напісалі».

Важную ролю ў п'есе адыгрывае Туляга. Гэта сумленны, працавіты і сціплы чалавек. Вызначальнай рысай яго характару з'яўляецца баязлівасць. Страх Тулягі, безумоўна, абумоўлены і грамадскай атмасферай таго часу і недавер, калі чалавека без усякай прычыны маглі арыштаваць. Баючыся нават уласнага ценю, Туляга згаджаецца напісаць навуковую працу свайму дырэктару. Востра перажываючы сваё становішча вучонагапарабка, Туляга паступова пазбаўляецца ўласцівага яму страху. Нерашучы і баязлівы, ён у канцы камедыі з'яўляецца самым актыўным у барацьбе з Гарлахвацкім, у канчатковым яго выкрыцці. Ён піша даклад, які паказаў невуцтва лжэвучонага Гарлахвацкага, і з горда паднятай галавой праходзіць паўз дырактара. Пераадолець сваю баязлівасць і нерашучасць яму дапамаглі чулыя адносіны калег па працы — Чарнавуса, Веры, Левановіча. Апошнімі, на шчасце, смяюцца сумленныя вучоныя.

У п'есе «Хто смяецца апошнім» праявілася майстэрства К. Крапівы як тонкага псіхолага, які поўна і закончана «вымаляваў» партрэты герояў. На жаль, падхалімства, нахабства, подласць, пляткарства часта сустракаюцца і ў нашы дні. Нямала ёсць людзей, якія робяць усё, каб падняцца па службовай лесвіцы. Дзеля сваіх асабістых інтарэсаў такія людзі ідуць на любую подласць. Змагацца з імі, лічыць К. Крапіва, трэба агульнымі сіламі, проціпаставіўшы невуцтву і ашуканству прынцыповасць, строгасць і ваяўнічасць.

(44 баллов)