Мова — душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства, наш галоўны і неацэнны скарб. I сёння гонар і абавязак усіх нас — шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту. Мова ўваходзіць у наша жыццё з вуст маці. Прыгожае гучанне роднага слова мы пачынаем успрымаць з матчыных песень, цудоўных беларускіх казак, легендаў, паданняў. 3 роднай мовай мы пакідаем бацькоўскі парог, выпраўляючыся ў далёкія вандраванні. I пачуццё роднай зямлі, якое неяк губляецца, калі ты жывеш на ёй, асабліва абвастраецца, калі апынешся дзесьці далёка. Тады ўспамінаецца кожны куток роднай зямлі, яе людзі, асабліва мілагучнай становіцца мова.