Адзін чорт маляваў.
Бачыць вока, але ляжыць высока.
Бачыць карова, што на павецi салома.
Бог не цяля, бачыць круцяля.
Будзем вучыцца, пакуль сьмерць лучыцца.
Вольнаму воля, шалёнаму поле.
Дзе прапала кароўка, там няхай i вяроўка.
Дзе п'юць, там i льюць.
Дурны законаў не чытае, ды свае мае.
З агню ды ў прысак.
Загляне сонца i ў наша ваконца.
Знай каток свой куток.
Каб сьвiньне poгi - нiкому б не было дарогi
Калi Бог не папусьцiць, свiння ня укусiць.
Калi ўлез у дугу - не кажы "не магу".
Маладосьць - усё дурносьць.
На Бога спадзявайся, але й сам старайся.
На вуснах - мёд, а на сэрцы - лёд.
Ні адказу, ні прыказу.
Ні зьняты, ні павешаны.
Нічога не знаю - мая хата з краю.
Пад чорным лесам спаткауся чорт з бесам.
Пакуль жаніцца - загаіцца.
Памалу едучы, далей будзеш.
Пасьпех - людзям на сьмех.
Праўду казаць - ворага нажываць.
Пень гарэў, а чорт нoгі пагрэў, іскра пала і радня стала.
Пераначуем - болей пачуем.
Першы блiн сабаку.
П'янаму i козы ў золаце.
Тая зязюля, але ня так кукуе.
У страху вочы па яблыку.
Усе чэрцi адной шэрсьцi.
Усякi гад на свой лад.
Цiхая сьвiньня глыбака рые.
Цюк - дзяцюк!
Чорт на паганага напаў.
Што галава, то розум.
Што душа мае, тым i прыймае.
Што па тэй чэсьцi, калi няма чаго есьцi.
Як баба да дзеда, так i дзед да бабы.