Помогите найти займенніки
Была ўжо глыбокая восень, але снег па нейкіх прычынах пазніўся. Дарожныя лужыны і канавы былі зацягнуты празрыстым лядком. Каўзанешся па ім — затрашчыць, але вытрымае, толькі затчэцца мудрагелістымі ўзорамі драбнюткіх трэшчынак.
За маладым ельнікам пачуў я раптам шэпт — нібы нехта шаптаў камусьці: «Шы, шы, шы...».
Хто б гэта мог шаптацца там? Выходжу асцярожна на невялікую прагалінку. Пасярод яе — малады дубок. Стаіць, з ног да галавы апрануты ў рыжы кажух сухіх пакручастых лістоў. Дзьмухне ветрык – каляныя сухія лісты і зашамацяць між сабой: «Шы, шы, шы...».