Сведкі даўніны: паходжанні назваў
Непадалёк ад вёсак Дукрава і Студзераўшчына (Студзяроўшчына), у густым яловым лесе між пагоркамі знаходзяцца капцы раннесярэднявечнага могільніка. Яны вышынёю па два — тры метры і шырынёю да дзесяці — пятнаццаці з глыбокімі раўкамі вакол паўсфер. Паблізу іх узвышаецца гара Калечая з крутымі схіламі. На вяршыні яе невялікая роўная пляцоўка.
Назва в. Студзераўшчына незвычайная. Корань студ- — старажытнага паходжання, ад слова «стод». 3 цягам часу літара «о» перайшла ў літару «у». У мовах індаеўрапейскіх народаў зафіксавана два значэнні слова «стод»: 'ідал' і 'слуп, калона'. На абшарах Дзятлаўскага раёна, заселеных здаўна балтамі, а потым славянамі, у назвах вёсак, альбо мясцовасцей, размешчаных каля язычніцкіх свяцілішчаў, адлюстравалася іх гістарычнае мінулае. У назве в. Дукрава корань дукра- ў перакладзе з літоўскай тлумачыцца як 'дзяўчына'. У славян гэтак жа зафіксаваны назвы святых гор, якія ў сваёй аснове маюць слова «дзявочая» альбо вытворныя ад яго.
Існаванне на невялікай тэрыторыі назваў Дукрава і Студзераўшчына, у значэнні каранёў якіх заключаны абрадавы і рэлігійны сэнс, а таксама курганнага могільніка на схілах Калечай гары і падання пра яе сведчыць аб магчымасці знаходжання ў даўнейшыя часы на ёй мясцовага язычніцкага свяцілішча.
П. А. Русаў
---------------------------------------------------------------------------------
Паўз шырокія дарогі і гаманлівыя рачулкі, ускрай палеткаў і ў лясных гушчарах, уткнуўшыся ў зямлю, ляжаць замшэлыя старажытныя валуны. Гэтаксама маўкліва ляжалі яны і двац цаць тысяч гадоў назад. Гэтыя камяні памятаюць войны часоў Кіеўскай Русі, набегі крыжакоў, нашэсці шведскіх, напалео наўскіх і гітлераўскіх полчышчаў. Валуны складаюць такую неадлучную частку ландшафту, што, здаецца, прыбяры іх — і беларуская прырода значна збяднее.
3 кожным годам такіх камянёў становіцца ўсё менш. Яны выкарыстоўваюцца дарожнікамі і будаўнікамі, ад іх стараюц ца пазбавіцца земляробы. Вучоныя называюць гэтыя стварэнні прыроды камяняміпадарожнікамі. Яны шмат могуць расказаць пра геалагічнае мінулае і багацце роднага краю. Зяўляючыся адметнай рысай наваколля, валуны ўжо сёння самыя шматлікія сярод геалагічных помнікаў прыроды нашага краю. Як крупінка духоўнага і матэрыяльнага жыцця людзей многія камяні трапілі ў спіс помнікаў гісторыі і культуры Беларусі