Гарлахвацкі — дырэктар інстытута геалогіі, але
да навуковай дзейнасци гэты чалавек не мае ніякага дачынення. Гэту пасаду яму
дапамаглі атрымаць яго сябры. Гарлахвацкі — вельмі хітры і знаходлівы чалавек,
таму адчувае сябе вельмі вольна. Нават калі прыходзіць ліст, у якім трэці раз
патрабуецца спіс яго прац, ён знаходзіць выйсце: «зрабіць так, каб Туляга і
нават сам Чарнавус былі тут у мяне на паслугах... на іх спінах у вялікія
вучоныя ўехаць».