Акалічнасць – гэта даданы член сказа, які паясняе выказнік
або іншыя члены сказа і абазначае прымету названага імі дзеяння або прыметы.
Акалічнасць месца
абазначае месца, напрамак дзеяння і адказвае на пытанні ДЗЕ? КУДЫ?
АДКУЛЬ?
Хмаркі белыя марудна за
лясы плывуць. (куды?)
На вуліцы было многа народу. (дзе?)
Акалічнасць часу абазначае час дзеяння, яго
працягласць, пачатак ці завяршэнне і адказвае на пытанні КАЛІ? З ЯКОГА ЧАСУ? ЗА
ЯКІ ЧАС?
Буду пець сваю я песню ўзімку. (калі?)
Акалічнасць прычыны абазначае прычыну дзеяння і
адказвае на пытанне ЧАМУ? З ЯКОЙ ПРЫЧЫНЫ?
А мяцеліца ад
злосці белай грываю трасе. (з якой прычына?)
(можна замяніць ЗЛОСНА)
Акалічнасць мэты абазначае мэту дзеяння і
адказвае на пытанні ДЛЯ ЧАГО? З ЯКОЙ МЭТАЙ?
А пасля мы паехалі знаёміцца
з будаўніцтвам электрастанцыі.
(з якой мэтай?)
Акалічнасць спосабу дзеяння абазначае спосаб дзеяння і
адказвае на пытанні ЯК? ЯКІМ ЧЫНАМ?
Натужліва гулі ў траве чмялі.
Акалічнасць меры і ступені абазначае меру, колькасць
чаго-небудзь або ступень праяўлення дзеяння ці прыметы і адказваюць на пытанні
КОЛЬКІ? ЯК МНОГА? У ЯКОЙ СТУПЕНІ? НАКОЛЬКІ?
Да слёз крануў мяне расказ старога пасечніка. (наколькі?)
(можна замяніць ВЕЛЬМІ)
Акалічнасць умовы абазначае ўмову, пры якой можа
адбывацца дзеянне, і адказвае на пытанні ПРЫ ЯКОЙ УМОВЕ?
Пры замаразках насякомыя пачынаюць хавацца ў зімовыя сховішчы.
Акалічнасць уступкі абазначае абставіны, насуперак
якім адбываецца дзеянне, і адказвае на пытанне НЯГЛЕДЗЯЧЫ НА ШТО?
Нягледзячы на абставіны, мы змаглі выканаць заданне.