Маленькая маці пераказ 7 клас !срочно !

0 голосов
1.2k просмотров

Маленькая маці пераказ 7 клас !срочно !


Беларуская мова (12 баллов) | 1.2k просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов

Пераказ маленькая маціМаці прынесла аднекуль акрайчык хлеба. Доўга-доўга раз-глядала яго, нюхала, паварочвала і так і гэтак, нібыта не веры-ла вачам сваім, што на далоні ў яе ляжыць хлеб — сапраўдны жытні хлеб, спечаны з чыстай, без ніякае домесі, мукі, на паду печы, на свежым дубовым лісці, пражылкі якога так прыгожа адбіліся на скарынцы. Потым яна нейк, як мне падалося, аж надта борзда і неахайна разламала акрайчык напалову: адзін кавалак дала мне, а другі палажыла на стол, пад абрус. — Гэта Толіку... Вернецца з лесу — то павячэрае... Сама ж, узяўшы капаніцу, пайшла на агарод акопваць бульбу.Я вельмі хацеў есці. I той кавалачак хлеба, што дала мне маці, з'еў, праглынуў мігам. I , вядома, ані не наеўся, толькі растравіў яшчэ болып свой голад. Хвілін колькі я не мог нідзе знайсці сабе месца: чамусьці лазіў на печ, пад ложак, выбягаў на двор і зноў вяртаўся назад у хату. Потым усё ж не вытры-маў. Падсеў да стала, адгарнуў абрус, узяў у сваю руку той ка-валачак хлеба, што пакінула маці Толіку, майму старэйшаму брату. Не есці ўзяў. Проста так, паглядзець. Палюбавацца хле-бам, як любавалася маці. I тады раптам мне здалося, што маці мяне абдзяліла, брату пакінула хлеба намнога болып, чым дала мне. Ад братавага кавалачка я адшчыкнуў крошачку. Укінуў яе ў рот. Пачаў жаваць. Калі пракаўтнуў, не заўважыў, як пальцы мае самі, не пытаючы ў мяне на тое згоды, адшчыкнулі яшчэ крошку. Маленечкую, малюпасенькую крошачку...
Схамянуўся я тады, калі на маёй далоні асталася абшчыпа-ная з усіх бакоў скарыначка.
Што я нарабіў? Што скажуць маці, брат, калі вернуцца дахаты?..Хуценька-хуценька я палажыў скарыначку на стол, акрыў яе абрусам.
Але спакуса з'есці хлеб увесь, каб яго і духу не было ў хаце, каб ім і не пахла нават, была такая неадольная, што я не выцерпеў — зноў падсеў да стала, узяў скарыначку ў рукі і ўкінуў яе ў рот.
Маладая жанчына, што сядзела ў самым куце, за столікам, хутаючыся ў вялікі белы шаль, звярнулася да старой суседкі па лаве: - Вы нешта нам хацелі расказаць пра маці. -Я? - Старая выцерла ражком шаля рот, паправіла валасы. Загарэлы твар яе прывабліваў сваёй прастатой и мужнай суровасцю. - Не… Я толькі пра матчыны рукі хацела слова сказаць. Успомніла адзін выпадак і дай, думаю, расскажу людзям. Даўно гэта было. У нашай весцы дзве сястры былі - Уліта и Марфа. Праўда, у нашай весцы жыла Уліта, а Марфа пайшла замуж за раку, кіламетраў за дваццаць. І няроўны ў іх лёс быў…Уліта жыла бедна-бедна, Але затое дзяцей у яе - поўная хата. А Марфа за багатым чалавекам раскошвала, Але бог ёй не даў ні аднаго дзіцяці… Гаравала яна ад гэтага, а пасля папрасіла ў старэйшай сястры, каб аддала яна ёй малодшую дзяўчынку, тая ўжо дзевятай у хаце была… Згадзілася Уліта, хацелася ёй шчасця для свайго дзіцяці. Бо як тады шчасце разумелі? Багатая, з пасагам, - значыцца, шчаслівая. Узяла Марфа немаўлянка, каб яно нічога не разумела і не ведала і за маці яе лічыла… Ну, жыве, дзіцятка, гаварыць пачало, да цеткі «мама» ды «мама» і больш ведаць ничога не ведае. Гады тры ёй ужо было, а можа, і чацверты ішоў, калі аднойчы прыйшла Уліта на свята ў госці да сястры. Пагасціла два дзянечкі, пацешылася са сваей Ганначкі, дадому сабралася. Сястра на дарогу добрую кайстру гасцінцаў палажыла і сама пайшла правесці. Ну, і Ганначку з сабой узялі. Ідуць, размаўляюць. Далека зайшлі і бачаць: змарылася малая. Марфа кажа ёй: - Дай я цябе, дачушка, паднясу. А яна ў адказ: - Мамачка, няхай мяне цёця паднясе, у яе ручкі мякчэйшыя. Пабялела Марфа, злосць апанавала яе: расціла два гады, песціла, і цяпер яна вось як - рукі ў яе цвердыя. А Уліта вось-вось заплача, слова не можа вымавіць. Марфа злосна пытаецца: - Дык, можа, ты і пойдзеш да цёці? - Пайду, мамачка. Пусці мяне… Не вытрымала Уліта, кінулася да Ганначкі, схапіла на рукі. - Дачушка ты мая мілая, сонейка ты мае ненагляднае! Не крыўдуй, сястра… Не аддам я табе яе больш! Старая вымавіла гэтыя словы з такой шчырасцю і пачуццем, нібы яна маці той маленькай Ганначкі і ўсё было не шмат год назад, а цяпер, у вагоне, перад намі. Усіх нас уразіла яе прачуласць. А жанчына, як бы схамянуўшыся, спакойным і роўным, нават крыху абыякавым голасам дадала: - Вось яны якія, матчыны рукі. Мазолістыя, шурпатыя, а ўсё роўна - самыя мяккія. Дзіця не падманеш... Яно разумее сапраўдную ласку. А Ганначка вырасла і ў сваёй беднай хаце. Цяпер сама ўжо маці.

(139 баллов)