Згодна са старадаўнім звычаем, жанчына, калі выходзіла замуж, мяняла імя. Рагнеда назвалася Гарыславай. У яе нарадзіліся чатыры сыны i дзве дачкі. Але памяць пра бацьку, маці, братоў не давала спакою. I Рагнеда вырашыла адпомсціць за родных. Аднойчы ноччу падышла яна да ложка, дзе спаў Уладзімір, з намерам яго забіць. Але князь прачнуўся, ускочыў i ў лютасці схапіўся за меч. На шум выбег са свайго пакоя старэйшы сын Ізяслаў.