Блізка ці далёка растае над зямлёй блакінае воблака. Але выносіць удалячынь вецер аблокі. Аблокі маёй мары. Яны прыгожыя і чыстыя,толькі нябёсы пустыя.
Запампуецца і закружыцца ўсё тое, што не вярнуць. Як марыцца, так і збудзецца дзе-небудзь, калі-небудзь.
Воблакі мары лёгка і нязмушана плывуць куды ім заўгодна па сінім небе. У дзяцінстве мы ўсе прывыклі глядзець на неба, у аблокі,углядывацца ў сіняе – сіняе, бясконца бяздоннае неба і марыць. Праводзячы аблокі позіркам, назіраючы за іх мудрагелістымі вобразамі і формамі, чалавек марыць пра лепшае жыццё.
Узіраючыся ў неба глыбей, пачынаеш марыць.Так нязмушана марыць, праводзячы аблокі вокам можна толькі ў дзяцінстве, таму што тады жыццё было бестурботным, бесклапотным, летуценным, падобным на казку,у якую верылася лёгка, быўшы дзецьмі.
Нязведанныя мары мае, нясе вас вецер высока ў аблокі,і хочацца сэрцам дакрануцца да нябёс і ціха прашаптаць – збывайся мара.