* Без матчынай праўды не жыццё, а выццё.
* Ад добрай маткі не бегаюць з хаткі.
* Няма лепшага сябра, чым родная матуля.
* Маці, што кветка: дзе яна ёсць, там і водар.
* Жанчына без дзіцяці, быццам колас без зерня.
* Цану дарогі ведае конь, цану праўды – маці.
* У роднай крынічцы вадзіца чыстая, нібы слёзы матулі.
* Маці не разумець – век кіснуць!
* Доктар павінен мець вока сокала, сэрца льва і рукі маці.