Дыктант воучае логава

0 голосов
472 просмотров

Дыктант воучае логава


Беларуская мова (14 баллов) | 472 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов

Паданне пра воўчае логава мне давялося чуць ад старажылаў вёскі Камуна, якая знаходзіцца на бугры Забалоцце  (балотам аддзелены ад навакольных населеных пунктаў), сярод былых Мар’інскіх балот.

У 30-я гады мінулага стагоддзя там размяшчалася 17 хутароў. Старэйшыя жыхары прыгадвалі, што продкі падчас паганскай веры пакланяліся ваўкам ды багам. А паблізу жылля жыла воўчая зграя.

Хутаране, каб абараніцца ад яе, агароджвалі падворкі шчыльным і высокім парканам, каб звер не здолеў пераскочыць. Але ваўкі рабілі падкопы і хапалі дамашнюю жывёлу. Колькі іх было ў зграі – невядома.

Узгадваюць, што вераўшанаванне адбылося пасля таго, як адзін гаспадар пасля прыходу нязваных гасцей выкінуў ім за паркан ягня. Ваўкі перасталі наведвацца да яго. Так узнікла вера  ў тое, што калі прынесці ахвяру (першы плод за плот), то звяры больш не нанясуць шкоды. З гэтай думкай і жылі доўгі час мясцовыя палешукі.

Тое месца з таго часу і называецца  Воўчым логавам. Зараз там распрацаваны тарфянік; на карце мясцовай гаспадаркі лічыцца верхам Нежына. Таксама ў напамін пра былое ў двары Камунараўскай СШ зроблена выява ваўка, а ў школьным музеі маецца карціна «Ваўкі». Ёсць там і так называемая ваўкаўняпастка, якую жыхары некалі ставілі каля сваіх хлявоў. А ўверсе падвешвалі кавалак мяса. Звер станавіўся на заднія лапы і спрабаваў дастаць ласунак, але адзін няверны рух і трапляў у пастку.

Вядома такая гісторыя, што адзін хутаранін неяк зімовай ноччу пачуў воўчы лямант. Схапіў мужчына сахор і пабег да ваўкаўні. Ды ахвяры там не ўбачыў, а толькі акрываўленую поўсць і шмат слядоў на снезе. Магчыма, ваўчаня трапіла, і важак зграі дапамог яму вызваліцца.

(90 баллов)