Прыяцеля за грошы не купіш
Давайце паразважаем з вамі на дадзеную тэму. Хто ж такі сябар альбо прыяцель? Гэта той чалавек, які ведае ўсе твае загоны, цяжкасці на працягу усяго жыцця і ў яго думках ніколі не узнікне пакінуць цябе. Вас змацоўваюць розныя сакрэты, размовы пра жыцце, бязвыхаднае становішча у розных сітуацыях, з якімі трэба змагацца разам.
Сябар- сумленны, шчыры, прыязны чалавек, які ніколі не будзе абмяркоўваць цябе за спіной. Але каб мець такога добрага сябра, ты сам павінен яму адпавядаць. Змяні сябе, свой лад мыслення, свае звычкі ў лепшы бок і людзі самі пацягнуцца да цябе. Бо падобнае прыцягвае падобнае.