Першыню мы знаёмімся з Лаўруком праз успаміны яго маці Тэклі. Яна ўспамінае, якім быў яе сын разумным і прывабным, што нават спадабаўся бяздзетнаму пану Шчубальскаму і той забраў Лаўрука вучыцца ў горад.
Мы даведаліся, што Лаўрук рэдка прыязджаў да сваіх бацькоў. Аднойчы ён прыехаў на Каляды, але прыехаў не ў хату сваіх бацькоў, а да пана Шчубальскага. У той час быў яшчэ жывы бацька Лаўрука Цыпрук. Тэкля і Цыпрук, даведаўшыся, што іх сын прыехаў, кінуліся ў двор да пана: “… доўгі адстайвалі ў кухні, пакуль сын з’явіўся к ім. Шчасцю іх канца не было, калі ўгледзелі яго ў чорных суконных вопратках з бліскучымі гузікамі – якраз асэсар! Праўда, калі маці кінулася яго абдымаць і цалаваць, дык ён засаромеўся крыху і адсунуўся ўбок”. Гэты выпадак ужо настройвае нас на тое, што яшчэ тады, у падлеткавым узросце Лаўрук пачаў цурацца сваіх бацькоў. Пра гэта сведчаць і словы яго бацькі Цыпрука: “Глядзі, як ён ужо смяецца знашай гутаркі ды з нас. Яго падмогу сарока хвастом змяце. Зусім змяніўся твой Лаўручок, як папаў пад панскую апеку”. Так і сталася. Калі старая нямоглая маці прыйшла да свайго сына на Каляды, Лаўрук, канечне, прызнаў яе, але не прыняў, абазваў “шалёнай жабрачкай” і выкінуў за дзверы, перадаўшы праз лёкая тры рублі. Лаўрук, выбіўшыся ў людзі, стаўшы багатым, не мог дазволіць сабе прызнацца перад слугамі, перад іншымі, што яго маці такая старая нямоглая жанчына, якая носіць парванае адзенне, падобная да жабрачкі. Ён падумаў, што і тут грошы вырашаюць усё, і спадзяваўся адкупіцца ад сваёй маці, якая гадавала яго, якая хацела яму толькі лепшага. Але сын не ацаніў яе памкненні, яе любоў, клопат, пяшчоту. Ён не прыняў яе ў такое вялікае свята – на Каляды, калі ўся сям’я збіраецца разам. Лаўрук вінаваты ў тым, што купіўся на грошы, на матэрыяльнае забеспячэнне, забыўшы пра тое, што маці дала яму жыццё, гадавала яго.
Аўтар увёў гэты вобраз Лаўрука ў твор, каб паказаць чытачам, што дзеці не павінны адмаўляцца ад сваіх бацькоў, якія б бацькі не былі. Нашыя бацькі нас выгадавалі, даюць нам адукацыю, заўсёды дапамагаюць у бядзе, і ў радасці. І мы, дзеці, павінны